Беларускi – Инструкция по эксплуатации MAXWELL MW-3751 W

Страница 56

Advertising
background image

56

БЕЛАРуСкI

– Калі перапынак у працы адбыўся падчас замешвання цеста, проста націсніце кнопку (13) «СТАРТ/

СТОП» і праграма запусціцца з самага пачатку.

Перад першым выкарыстаннем
– Выміце прыладу з упакоўкі.
– Усталюйце прыбор на роўнай устойлівай паверхні. Адлегласць да бліжэйшых паверхняў павінна

быць не меней за 20 см.

Заўвага: У выпадку транспартавання або захоўвання прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яго пры хатняй тэмпературы не меней за дзве гадзіны
.
Хлебапечка прызначаная для працы ў шырокім дыяпазоне тэмператур, аднак празмерна высокая
ці нізкая тэмпература ў памяшканні ўплывае на працэс падыходу цеста і, такім чынам, на памер і
гушчыню выпечкі. Найболей аптымальная тэмпература паветра ў памяшканні – ад 15 да 34°С.
– Адчыніце вечка (3) за ручку (5).
– Вазьміце форму для выпечкі (6) за ручку, павярніце яе ў кірунку стрэлкі REMOVE ў і пацягніце

ўверх.

– Зачыніце вечка (3), уключыце прыбор, уставіўшы вілку сеткавага шнура ў разетку. Раздасца

працяглы гукавы сігнал, на дысплеі (2) з’явяцца нумар першай праграмы (18), паказанні часу
працы «3:00» (21) і знакі (19, 20), што паказваюць стандартныя наладкі выпечкі: колер скарыначкі
– сярэдні; вага баханкі – 900 г.

– Паторнымі націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выберыце праграму «ВЫПЕЧКА», націсніце кнопку (13)

«СТАРТ/СТОП» і дайце прыладзе прагрэцца на працягу 10 хвілін.

Заўвага: Пры першым выкарыстанні магчымае з’яўленне паху ад награвальнага элемента і
невялікая колькасць дыму, гэта дапушчальна.

– Праз 10 хвілін выключыце хлебапечку. Для гэтага націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/

СТОП» да з’яўлення працяглага гукавога сігналу і выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.

– Адчыніце вечка (3) за ручку (5) і дайце прыладзе астыць.
– Мяккай губкай з нейтральным мыйным сродкам вымыйце форму для выпечкі (6), лопасць (7),

мерны кубак (8), лыжку (9) і кручок (10).

– Высушыце здымныя дэталі.
– Прылада гатовая да выкарыстання.

Выкарыстанне прылады
– Усталюйце лопасць (7) на вось формы (6).

Заўвага: Перад усталяваннем пажадана змазаць лопасць алеем, каб у далейшым пазбегнуць
пападання цеста пад лопасць (7) і палегчыць выдаленне лопасці (7) з ужо прыгатаванага хлеба.
– Змясціце інгрэдыенты ў форму (6) у той паслядоўнасці, якая апісаная ў рэцэпце. Звычайна

інгрэдыенты змяшчаюцца ў наступнай паслядоўнасці:

1. вадкасці,
2. сыпкія інгрэдыенты (цукар, соль, мука),
3. дрожджы і разрыхляльнік.

Заўвага: Дрожджы не павінны датыкацца да вадкасцяў ці солі да замесу цеста. Зрабіце пальцам
паглыбленне ў муцэ і змясціце ў яго дрожджы.
– Прадукты, якія рассыпаліся, ці вадкасці, што праліліся, вытрыце з паверхні формы (6).
– Форму (6) вазьміце за ручку, усталюйце ў працоўную камеру і павярніце ў кірунку стрэлкі г

LOCK.

– Зачыніце вечка (3), уключыце прыладу ў разетку.
– Паўторнымі націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выберыце неабходную праграму.
– Паўторнымі націскамі кнопкі (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ» і (11) «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ» ўсталюйце колер

скарыначкі і вагу баханкі.

– Усталюйце час адтэрміноўкі націскамі кнопак (16) «Час -» і (17) «Час +».

Заўвага: Прапусціце ўсталяванне часу адтэрміноўкі, калі хочаце пачаць прыатаванне неадкладна.

56

mw-3751.indd 56

18.05.2012 17:58:48

Advertising