Беларускi – Инструкция по эксплуатации MAXWELL MW-3751 W

Страница 53

Advertising
background image

53

БЕЛАРуСкI

• Забараняецца змяшчаць пабочныя прадметы ў працоўную камеру прылады.

• Не адчыняйце вечка падчас працы, гэтае абмежаванне дзейнічае падчас працы прылады з улікам

выключных выпадкаў, апісаных у інструкцыі.

• Не пакідайце вечка адкрытым падчас працы прылады.

• Падчас працы не дакранайцеся да гарачых паверхняў і не закрывайце вентыляцыйныя адтуліны.

• Не дапускайце пападання рук унутр працоўнай камеры падчас працы.

• Вымаючы гатовы хлеб, бярыцеся за ручку формы, папярэдне надзеўшы тэрмаўстойлівыя

кухонныя рукавіцы.

• Для прадухілення пашкоджання антыпрыгарнага пакрыцця формы, вымаючы хлеб, не стукайце

па дне і краям формы, дастаткова страсянуць форму.

• Адключайце прыладу ад сеткі перад чысткай ці ў выпадку, калі вы ёю не карыстаецеся.

• Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі не цягніце за шнур, а трымайцеся за вілку рукой.

• Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура мокрымі рукамі.

• Не карыстайцеся хлебапечкай у непасрэднай блізкасці ад кухоннай ракавіны, не падвяргайце

прыбор ўздзеянню вільгаці.

• Для прадухілення ўдару электрычным токам не апускайце сеткавы шнур, сеткавую вілку ці сам

прыбор у ваду ці любыя іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, не бярыцеся за прыбор, неадкладна
адключыце яго ад электрасеткі і толькі пасля гэтага можна дастаць прыбор з вады. Звярніцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр па праверку ці рамонту прыбора.

• Перыядычна правярайце цэласнасць сеткавага шнура і вілкі.

• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яны

працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

• Гэтая прылада не прызначаная для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі;

за выключэннем выпадкаў, калі асоба, адказная за бяспеку, дала адпаведныя і зразумелыя ім
інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і пра тыя небяспекі, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.

• Дзеля бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў якасці

ўпакоўкі, без нагляду.

• увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі або пакавальнай плёнкай.

Небяспека ўдушша!

ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНАЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ

Панэль кіравання
Рэжымы выпечкі
1. АСНОЎНЫ РЭЖЫМ

Праграма ўключае ўсе тры стадыі прыгатавання хлеба: замес цеста, падыход цеста і выпечку.

2. ФРАНЦУЗСКІ БАГЕТ

Прыгатаванне хлеба займае больш працяглы час, хлеб атрымліваецца з буйным порыстым
мякішам і хрумсткай скарыначкай.

3. СУЦЭЛЬНАЗЕРНЕВЫ ХЛЕБ

Выпякайце карысны хлеб з мукі тонкага ці грубага памолу. Не рэкамендуецца карыстацца
функцыяй адтэрміноўкі пры прыгатаванні такога хлеба, бо гэта можа прывесці да непажаданых
вынікаў.

4. ХУТКАЯ ВЫПЕЧКА

Карацейшы працэс прыгатавання, у параўнанні з АСНОЎНЫМ РЭЖЫМАМ. Такі хлеб звычайна
атрымліваецца меншага памеру і з больш густым мякішам.

Увага! Хуткі хлеб выпякаецца з ужываннем соды ці разрыхляльніка. Для лепшага выніку змяшчайце

вадкія прадукты на дно формы, а сухія зверху. Падчас замешвання па краях формы могуць
утварацца камячкі; выкарыстоўваючы сіліконавую лапатку, умяшайце камячкі, якія ўтварыліся,
у цеста.

mw-3751.indd 53

18.05.2012 17:58:48

Advertising