Беларускi – Инструкция по эксплуатации MAXWELL MW-3751 W

Страница 52

Advertising
background image

52

БЕЛАРуСкI

Хлебапечка

Апісанне
1. Панэль кіравання
2. Дысплей
3. Вечка
4. Назіральнае акно
5. Ручка
6. Форма для выпечкі
7. Лопасць для замешвання цеста
8. Мерны кубак
9. Мерная лыжка
10. Кручок
Панэль кіравання:
11. Кнопка выбару колеру скарыначкі «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ»
12. Кнопка выбару праграмы выпечкі «МЕНЮ»
13. Кнопка ўключэння/выключэння «СТАРТ/СТОП»
14. Кнопка ўсталявання вагі «ВАГА ВЫПЕЧКІ»
15. Індыкатар працы
16. Кнопка памяншэння часу адтэрміноўкі «ЧАС-»
17. Кнопка павелічэння часу адтэрміноўкі «ЧАС+»
18. Нумар выбранай праграмы
19. Выбар колеру скарыначкі
20. Выбар вагі
21. Лічбавыя паказанні часу адтэрміноўкі/астатняга часу працы

уВАГА!

– Для дадатковага засцеражэння абароны мэтазгодна ў ланцуг сілкавання ўсталяваць прыладу

засцерагальнага адключэння (ПЗА) з намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае 30 мА;
пры ўсталяванні трэба звярнуцца да адмыслоўца.

МЕРЫ БЯСПЕкІ
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі і захоўвайце яе на
працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі. Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні,
як выкладзена ў гэтай інструкцыі. Няправільнае абыходжанне з прыборам можа прывесці да яго
паломкі, прычынення шкоды карыстальніку ці яго маёмасці.

• Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што рабочае напружанне прыбора адпавядае

напружанню электрасеткі.

• Сеткавы шнур аснашчаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кантакт

зазямлення.

• Для прадухілення пажару ці паражэння электрычным токам пры падключэнні прылады да

электрычнай разеткі не выкарыстоўвайце пераходнікі.

• Змяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай і цеплаўстойлівай паверхні так, каб доступ да сеткавай

разеткі быў вольным. Адлегласць да бліжэйшых прадметаў павінна быць не меней за 20 см.

• Для прадухілення ўзгарання ні ў якім разе не накрывайце хлебапечку падчас працы.

• Не ўсталёўвайце прыбор на іншыя бытавыя прыборы і абрусы.

• Не размяшчайце прыбор побач з крыніцамі адкрытага полымя, лёгкаўзгаральнымі рэчывамі і пад

прамымі сонечнымі праменямі.

• Не дапускайце звісання сеткавага шнура са стала, а таксама яго кантакту з гарачымі паверхнямі

ці вострымі кантамі кухоннай мэблі.

• Не выкарыстоўвайце прыбор па-за памяшканнямі.

• Прылада прызначаная толькі для хатняга выкарыстання.

• Заўсёды выключайце прыбор перад зборкай і разборкай.

• Ніколі не пакідайце прыбор без нагляду падчас працы.

• У выпадку няправільнага выкарыстання прыбора (невыкананне рэкамендацый, празмерны час

прыгатавання) магчымае падгаранне хлеба і ўзнікненне дыму. У гэтым выпадку адключыце прыладу,
выміце вілку сеткавага шнура з разеткі. Перад чысткай дачакайцеся поўнага астывання прыбора.

52

mw-3751.indd 52

18.05.2012 17:58:48

Advertising