Беларускi – Инструкция по эксплуатации MAXWELL MW-3553 W

Страница 32

Advertising
background image

32

БЕЛАРУСКI

ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ

ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Распакуйце ўвільгатняльнік і выдаліце пакавальныя матэрыялы. Агледзьце прыбор на прадмет

пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не ўключайце ўвільгатняльнік.

Нататка:
- Калі ўвільгатняльнік быў схільны ўздзеянню адмоўных тэмператур, то перад першым уключэн-

нем рэкамендуецца вытрымаць яго на працягу 30 хвілін пры пакаёвай тэмпературы.

- Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры тэмпературы ў памяшканні ад +5 да +40°С і адноснай віль-

готнасці меней 80%.

- Тэмпература выкарыстоўванай вады павінна быць не вышэй +40°С.

• Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае

працоўнай напрузе прыбора.

Эксплуатацыя ўльтрагукавога ўвільгатняльніка
1. Зніміце вечка (1) з рэзервуара (2).
2. Зніміце рэзервуар (2) з корпуса прылады.
3. Перавярніце рэзервуар (2), адкруціце вечка (4), паварочваючы яе супраць гадзіннікавай стрэлкі.
4. Напоўніце рэзервуар (2) неабходнай колькасцю вады і закруціце вечка (4), паварочваючы яго па

гадзіннікавай стрэлцы.

Нататка: Празрыстае акно (3) дазваляе вызначыць узровень вады ў рэзервуары (2).

5. Усталюйце напоўнены рэзервуар (2) на корпус прыбора.
6. Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
7. Уключыце ўвільгатняльнік, усталяваўшы выключальнік (8) у становішча «I», пры гэтым індыкатар

сілкавання (7) загарыцца зялёным колерам.

8. Усталюйце інтэнсіўнасць выйсця пары завароткам ручкі рэгулятара (6).
9. Пры канчатку вады ў рэзервуары (2) індыкатар (7) загарыцца чырвоным колерам.
10. Выключыце ўвільгатняльнік, усталяваўшы выключальнік (8) у становішча «0», і выміце вілку сет-

кавага шнура з разеткі. Напоўніце рэзервуар (2) вадой, усталюйце яго на месца і ўключыце пры-
бор.

11. Па канчатку працы выключыце ўвільгатняльнік, усталяваўшы выключальнік (8) у становішча «0», і

выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.

Чыстка і догляд
Папярэджанне! Перад чысткай варта заўсёды выключаць прыбор і адлучаць яго ад сеткі.

Пры выкарыстанні «цвёрдай» вады з'яўляюцца адклады мінеральных соляў у працоўнай камеры і
на паверхні распыляльніка (5), што прыводзіць да пагаршэння працы ўвільгатняльніка і з'яўленню
белага налёту на прадметах інтэр'еру. У пазбяганне гэтага:
• выкарыстоўвайце кіпячоную ваду, якая адстаялася, і ваду, што прайшла ачыстку фільтрам для

вады ці дыстыляваную ваду;

• праводзьце чыстку працоўнай камеры і распыляльніка (5) штотыдзень;
• часцей змяняйце ваду ў рэзервуары для вады (2).

Штотыднёвы догляд
• Раз у тыдзень старанна прамывайце рэзервуар для вады (2) і працоўную камеру (5) растворам

нейтральнага мыйнага сродку. Пасля гэтага старанна спаласніце іх вадой.

32

MW_3553_Instr.indd 32

MW_3553_Instr.indd 32

14.09.2011 16:47:13

14.09.2011 16:47:13

Advertising