Беларускi – Инструкция по эксплуатации MAXWELL MW-3553 W

Страница 31

Advertising
background image

31

БЕЛАРУСКI

Ультрагукавы ўвільгатняльнік паветра MW-3553


АПІСАННЕ
1. Вечка з соплам для выйсця пары
2. Рэзервуар для вады
3. Акно ўзроўня вады
4. Вечка рэзервуара для вады
5. Працоўная камера з распыляльнікам
6. Рэгулятар інтэнсіўнасці выйсця пары
7. Індыкатар сілкавання/адсутнасці вады
8. Выключальнік сілкавання «0/I»

МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора ўважліва азнаёмцеся з сапраўднай інструкцыяй па эксплу-
атацыі ўвільгатняльніка паветра і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае працоўнай на-

прузе прылады.

• Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай, вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен павінна

быць не меней 15 см.

• Не накіроўвайце сопла ўвільгатняльніка на мэблю, электрапрыборы, кнігі і на прадметы, якія мо-

гуць быць пашкоджаны вільгаццю.

• Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных уздзеянню прамых сонечных прамянёў,

высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.

• Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі і

сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік, рэ-
камендуецца трымаць прыадчыненымі.

• Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі

магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за іх бяспеку, павінна даць адпавед-
ныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.

• Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады. Адключыце яго адразу, як толькі ў рэзервуары скончыц-

ца вада.

• Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.
• Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.
• Не зачыняйце адтуліну для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яе старонніх прадметаў.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя

вадкасці.

• Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.
• Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі ці калі вы не

карыстаецеся ўвільгатняльнікам.

• Перш чым перанесці ўвільгатняльнік у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.
• Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён не

пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.

• Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў найблізкі

аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.

31

31

MW_3553_Instr.indd 31

MW_3553_Instr.indd 31

14.09.2011 16:47:13

14.09.2011 16:47:13

Advertising