Беларускi – Инструкция по эксплуатации Vitek VT-1680

Страница 37

Advertising
background image

37

БЕЛАРУСКI

Посуд

Выкарыстанне ў

мікрахвалевай печы

Гарачатрывалае шкло

Так

Не гарачатрывалае шкло

Не

Гарачатрывалая кераміка

Так

Пластыкавы посуд для мікрахвалевай печы

Так

Харчовая папера

Так

Металічны паднос

Не

Металічная рашотка

Не

Алюмініевая фальга і кантэйнеры з фальгі

Не

УКАЗАННІ ПА ЗАЗЯМЛЕННІ ПЕЧЫ
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь
замыкання зазямленне змяншае рызыку ўдару электратокам, бо адбудзецца адток
току па зазямляльным провадзе. У мікрахвалевай печы выкарыстоўваюцца сеткавы
кабель з зазямляльным провадам і сеткавая вілка з кантактам зазямлення. Вілка
падлучаецца да сеткавай разеткі, якая таксама павінна мець кантакт зазямлення.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: выкарыстанне вілкі з кантактам зазямлення, уключанай у разетку
без зазямлення, можа прывесці да рызыкі ўдару электратокам. Пракансультуйцеся
з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не ясныя інструкцыі па зазямленні ці існуюць
сумневы, што мікрахвалевая печ надзейна заземлена.
У мэтах прадухілення заблытвання сеткавага кабеля мікрахвалевая печ забяспечана
кароткім сеткавым кабелем.
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-правадны
падаўжальнік з кантактам зазямлення на сеткавай вілцы і разетцы.
- Маркіроўка перасеку правадоў сеткавага кабеля мікрахвалевай печы і маркіроўка

на кабелі падаўжальніка павінны супадаць.

- У падаўжальніку абавязкова павінен быць провад зазямлення.
- Сеткавы кабель падаўжальніка не павінен звісаць з краёў стала, дзе за яго могуць

пацягнуць дзеці, і ён павінен быць пракладзены такім чынам, каб выключыць
хадню па ім.

УСТАЛЁЎКА
• Перад уключэннем пераканаецеся, што напруга электрычнай сеткі адпавядае

напрузе, паказанай на корпусе прылады.

• Пераканаецеся, што з печкі выдалены ўсе элементы пакавання.
• Не выдаляйце светла-шэрую слюдзяную пласціну ўсярэдзіне працоўнай камеры

ў месцы выйсця ЗВЧ-хваль (6), якая служыць для абароны магнетрона.

УВАГА! Пераканаецеся ў адсутнасці пашкоджанняў выраба, такіх як: пагнутыя

ці зламаныя дзверцы, зламаныя ці саслабленыя шарніры мацавання ці
зашчапкі, увагнутасці ўсярэдзіне печкі ці на дзверцах. Пры любым пашкоджанні
забараняецца выкарыстанне мікрахвалевай печы.

• Усталюйце мікрахвалевую печ на цвёрдую плоскую паверхню, здольную

вытрымаць яе вагу і максімальную вагу прадуктаў, якія будуць у ёй рыхтавацца.

1680.indd 37

1680.indd 37

09.04.2010 14:13:04

09.04.2010 14:13:04

Advertising